Screen Reader Mode Icon

Інфармацыя для ўдзельнікаў

Мы праводзім апытанне беларускіх удзельнікаў узростам 18+, якія пражываюць у Беларусі ці за мяжой, якія ўдзельнічалі / ўдзельнічаюць у пратэстах, якія пачаліся пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 года і працягваюцца цяпер.
 
Мэта даследавання - зразумець, што думаюць беларусы пра сваё жыццё, палітыку і іншыя важныя праблемы, з якімі сутыкаецца Беларусь. У прыватнасці, нам цікава даведацца, чаму Вы вырашылі пратэставаць, і лепш зразумець Ваш досвед пратэсту - ці то гэта будзе дома ў Беларусі ці за мяжой.
 
Мы - даследчая група праекта MOBILISE. Гэты праект фінансуецца нацыянальнымі навуковымі фондамі ў межах схемы фінансавання адкрытых навуковых даследаванняў (https:mobiliseproject.com/інфармацыя-пра-праекты-mobilize-для-ўдзе).
 
Вашы адказы застануцца цалкам ананімнымі і канфідэнцыйнымі. Дадзеныя збіраюцца і захоўваюцца ў поўнай адпаведнасці з Агульным рэгламентам па абароне дадзеных ЕС і заканадаўствам Германіі. Мы не збіраем асабістую інфармацыю.
 
У справаздачах аб даследаванні будуць згадвацца толькі агульныя заканамернасці, а не асобныя адказы. Удзел у даследаванні цалкам добраахвотны. Удзел займае каля пятнаццаці хвілінаў. Нам вельмі цікавыя вашыя шчырыя адказы. Калі Вы не хочаце адказваць на пытанне, пераходзьце да наступнага. Вы можаце спыніць свой удзел у любы час.
 
Наша каманда спрацавала над хуткім перакладам гэтага апытання на беларускую мову. Мы прыносім выбачэнні за магчымыя памылкі - калі ласка, дайце нам ведаць аб такіх. Вы можаце напісаць нам на mobiliseproject@icloud.com. Дзякуй за вашу дапамогу і супрацоўніцтва.
 
• Калі вы адзначаеце гэтае поле, Вы пацвярджаеце, што Вам споўнілася 18 гадоў і што Вы пагаджаецеся на ўдзел у гэтым апытанні, ананімныя дадзеныя якога будуць выкарыстоўвацца ў навуковых аналізах і публікацыях.
 
 
TO CONDUCT THE SURVEY IN ENGLISH CLICK HERE

ДЛЯ РУССКОГО ЯЗЫКА НАЖМИТЕ ЗДЕСЬ

Калі вы хочаце па-беларуску, націсніце кнопку ОК.
 

Question Title

1. •Калі вы адзначаеце гэтае поле, Вы пацвярджаеце, што Вам споўнілася 18 гадоў і што Вы пагаджаецеся на ўдзел у гэтым апытанні, ананімныя дадзеныя якога будуць выкарыстоўвацца ў навуковых аналізах і публікацыях. I націсніце кнопку ОК.

0 of 73 answered
 

T